Закулісная жыццё любімых артыстаў часта cхавана ад вачэй грамадскасці. А прыхільнікам заўсёды ж цікава, як праводзіць вольны час артыст, чым захапляецца, ці ходзіць у кіно і што есць. І гурт BRUTTO на чале з Сяргеем Міхалком раскрывае закулісныя таямніцы: калектыў запусціў праект «Хронікі BRUTTO», у які ўжо ўвайшло 5 выпускаў. У двуххвілінных роліках глядач бачыць і трэніроўкі, эксклюзіўныя кадры са здымак, дзяцей і жонак, чуе вершы ў выкананні Сяргея Міхалка — увогуле, усё, чым жывуць музыкі кожны дзень.

— Мы калісьці з гуртом «Ляпіс Трубяцкой» рабілі «Хронікі Анархатурыстаў» — гэта былі зусім не звязаныя паміж сабой замалёўкі. Часам яны былі прысвечаны канцэрту або гастрольнаму туру, часам здымкам. «Хронікі BRUTTO» — сумесь стылю мультфільмаў Тэры Гіліяма і нашага звычайнага савецкага «Ералаша», які паказвалі перад мастацкімі фільмамі. Гэта такая мастацкая форма, якая не прэтэндуе на глыбокі сэнс: проста праз маленькія секундныя ўрыўкі мы паказваем, што мы простыя нармальныя хлопцы, якія па-за сцэнай паводзяць сябе таксама, як усе нармальныя пацаны. Мы зрабілі гэта для таго, каб усе бачылі, што мы не жывем нейкім зорным жыццём, таксама, як і ўсе, падарожнічаем, носім заплечнікі, трэніруемся. Гэта панк-Ералаш, які мы рэкамендуем глядзець выключна перад сур'ёзнымі працамі, — пракаментаваў Сяргей Міхалок.

— Магчыма, ёсць нейкі дысканэкт паміж сцэнічным жыццём і штодзённым, але гэта дае магчымасць убачыць прыхільнікам, што мы звычайныя хлопцы з пачуццём гумару і ўмеем смяяцца з сябе і радавацца жыццю. І мы ўсе чакаем кожнага панядзелка, бо самі не ведаем, што ў выніку ўвойдзе ў выніковы сюжэт, — дапоўніў Віталь Гуркоў.

21 красавіка BRUTTO прадставяць новы альбом «РОКІ» ў сталічным Палацы спорту.

Квіткі без камісіі на allstars.by.

Кошт квіткоў: ад 25 — 80 рублёў. Фан-зона — 59 руб, танцпол — 39 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0