23 снежня ў рамках праекта «Гарадскія сходы ГДФ» адбудзецца форум, прысвечаны развіццю Гомеля і ўдзелу грамадскасці, медыя ў яго зменах. На мерапрыемстве выступяць 13 экспертаў: аўтары праекту «Ротарная жатка», заснавальнік партала «Моцныя Навіны», кіраўнікі руху «ВелаГомель», Таварыства беларускай мовы, а таксама госці з Мінска: рэдактар часопіса Citydog.by, кампаніі «Генплан для мінчан» і іншыя.
Арганізатары адзначаюць, гарадскі форум — гэта нагода пазнаёміцца і абмеркаваць, хто і як змяняе Гомель: «Горад не можа стаць лепшым без удзелу грамадскасці. Менавіта неабыякавае стаўленне дазваляе заявіць пра свае інтарэсы і прыцягнуць увагу мясцовых уладаў. На мерапрыемстве мы паспрабуем асвятліць праблемы, з якімі сутыкаюцца актывісты, знайсці сакрэт паспяховых інфармацыйных кампаній і магчымасці фармавання рэгіянальнага парадку дыскусій».
У рамках гарадскога форуму заяўлена тры панэльныя дыскусіі:
— адвакатаванне: як грамадства абараняе свае інтарэсы;
— СМІ — люстэрка, слуга ці чацвёртая галіна ўлады? Роля медыя ў развіцці Гомеля;
— гутарка аб рэгіянальным развіцці і будучыні Гомеля.
З падрабязнай праграмай і спікерамі можна пазнаёміцца па спасылцы.
Арганізатары і госці запрашаюць зацікаўленых гамяльчан 23 снежня (субота) з 15.00 да 20.00 у прастору «Каўчэг» (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх). Уваход бясплатны, прыярытэт атрымліваюць зарэгістраваныя госці (форма для рэгістрацыі — тут).
Сустрэча «УКантакце», ФБ.