У гонар 100-гадовага юбілею Камітэта дзяржаўнай бяспекі спецслужба выклала ў адкрыты доступ віртуальную копію свайго музея, які звычайна закрыты для наведнікаў з вуліцы.

Што за экспазіцыя ў музеі КДБ? Як кажуць у ведамстве, у музеі знаходзяцца толькі тое, што мае непасрэднае дачыненне да традыцый сакрэтных службаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Так, пачынаецца экспазіцыя з даўніх часоў — яшчэ ад Полацкага княства, наведнікаў сустракаюць лук і скрыжаваныя стрэлы.

Далей згадваюцца князі ВКЛ, тлумачыцца роля выведнікаў у тыя часы. Пра саму дзяржаву музей, дарэчы, паведамляе, што яе насельніцтва «на 4/5 складалася з беларусаў».

Таксама згадваецца «вядомая на ўсё Еўропу» Эмілія Плятэр — удзельніца антырасійскага паўстання, Кастусь Каліноўскі, службы часоў Расійскай Імперыі.

Ёсць паліца з канфіскаванай зброяй і дакументамі, расказваецца пра некаторыя аперацыі КДБ у найноўшай гісторыі, згадваюцца работнікі НКВД у Другой Сусветнай вайне, аперацыі часоў вайны ў Афганістане.

Ёсць нават макет сядзібы Дзяржынскіх і герб «Пагоня».

Расказваецца таксама пра барацьбу з УПА, арганізацыямі кшталту «Зялёнага Дуба».

З нечаканага ракурсу паказваюцца рэпрэсіі ў годы «Вялікага тэрору» — сайт КДБ робіць акцэнт на пацярпелых «чэкістах», пра трагічныя лёсы сотняў тысяч іншых беларусаў не згадваецца (прынамсі ў інтэрнэце — усе тэксты разгледзець немагчыма).

Азнаёміцца з усёй экспазіцыяй можна па спасылцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?