Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Капыльскі раённы аддзел СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да юнака. Ён падазраецца ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання равесніку (ч.1 арт.147 КК).

«Днём 19 снежня следча-аператыўная група выязджала па факце здарэння на тэрыторыі каледжа ў Капыльскім раёне. Па дадзеных следства, у выніку сваркі, што ўзнікла на глебе асабістай непрыязнасці, навучэнец другога курса нанёс нажавое раненне 16-гадоваму знаёмаму, — праінфармавала Таццяна Беланог. — пацярпелага шпіталізавалі, яму аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0