У Кіеве затрымалі меркаванага расійскага агента. Затрыманым чыноўнікам, які працаваў у сакратарыяце ўрада Украіны, апынуўся памочнік прэм'ер-міністра Уладзіміра Гройсмана Станіслаў Яжоў.
Пра гэта тэлеканалу «112. Украіна» паведаміў прадстаўнік Кабміна Вадзім Дзенісенка.
«Інфармацыя пра тое, што гэты чалавек можа займацца супрацьпраўнай дзейнасцю, была вядомая досыць даўно, і яго праца ў апошні час была што называецца «пад каўпаком», - заявіў Дзенісенка.
Раней украінскія спецслужбы заявілі аб выкрыцці расійскага агента, які працаваў у сакратарыяце ўрада Украіны. Па версіі следства, ён «быў завербаваны» расійскімі спецслужбамі падчас замежнай камандзіроўкі.
«Па заданні расійскіх куратараў збіраў з дапамогай спецыяльнага абсталявання інфармацыю аб дзейнасці ўрадавых структур», - мяркуюць ўкраінскія праваахоўнікі.





