Вайсковец збег з КНДР у Паўднёвую Карэю праз дэмілітарызаваную зону. Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap.

Вайсковец з «невысокім званнем» з'явіўся перад постам аховы пры моцным тумане. У пошуках перабежчыка да мяжы наблізіліся паўночнакарэйскія вайскоўцы, у адказ з тэрыторыі Паўднёвай Карэі было зроблена каля 20 папераджальных стрэлаў, піша РБК.

«Прыкладна праз 40 хвілін раздалося некалькі стрэлаў з поўначы, але ніякіх куль, што перасеклі мяжу, выяўлена не было», - сказана ў паведамленні. Пра лёс вайскоўца-ўцекача нічога не вядома.

Па дадзеных Reuters, з КНДР у Паўднёвую Карэю ў 2017 годзе збеглі 881 чалавек, большасць з іх патрапілі ў Рэспубліку Карэя праз Кітай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна