Вялікабрытанія і Польшча распачнуць рэалізацыю сумеснага праекта па супрацьдзеянні «расійскім інфармацыйным аперацыям» у рэгіёне. Пра гэта ў чацвер абвесціць брытанская прэм'ерка Тэрэза Мэй, паведамляе расійскае агенцтва РІА Навіны са спасылкай на прадстаўніка канцылярыі брытанскага ўрада.

Мэй 21 снежня адправіцца ў Варшаву, дзе возьме ўдзел у штогадовым двухбаковым саміце. Візіт Мэй пакліканы прадэманстраваць намер умацоўваць адносіны дзвюх краін, нягледзячы на выхад Брытаніі з ЕС. Разам з Мэй едуць некалькі брытанскіх міністраў, у тым ліку кіраўнік МЗС, кіраўнік Мінфіна, кіраўнік МУС і міністр абароны.

Заключэнне пагаднення плануецца за некалькі дзён да візіту міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Барыса Джонсана ў Маскву.

«Прэм'ер гатовая ўхваліць ўмацаванне польска-брытанскага супрацоўніцтва па супрацьдзеянні расейскай дэзінфармацыі ў рэгіёне, у тым ліку праз стварэнне новых двухбаковых праектаў у галіне камунікацыі. Брытанія выдзеліць на гэтыя мэты 5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, Польшча выдзеліць столькі ж», — сказаў прадстаўнік канцылярыі.

«Праект накіраваны на ўмацаванне нашых магчымасцяў па выяўленні і супрацьдзеянні расійскім інфармацыйным аперацыям, а таксама на падтрымку фінансаванага Польшчай тэлеканала Belsat, які забяспечвае жыхароў Беларусі бесстаронняй і аб'ектыўнай інфармацыяй», — дадаў прадстаўнік брытанскага ўрада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?