Высокі суд Англіі выдаў загад пра сусветны арышт актываў ўкраінскіх бізнэсменаў Ігара Каламойскага і Генадзя Багалюбава. Пра гэта rbc.ua са спасылкай на прэс-службу «Прыватбанка».

«Прыватбанк» пачаў судовы працэс у Высокім судзе Лондана супраць сваіх былых уладальнікаў і кіраўнікоў — Ігара Каламойскага і Генадзя Багалюбава.

19 снежня Высокі суд Англіі выдаў загад пра сусветны арышт актываў Каламойскага і Багалюбава і шасці кампаній, якія ім як мяркуецца належаць або знаходзяцца пад іх кантролем», — гаворыцца ў паведамленні. Як адзначылі ў банку, загад аб арышце актываў быў выдадзены на падставе прадстаўленых суду дэталёвых доказаў, якія даказваюць, што Каламойскі і Багалюбаў вывелі з банка амаль 2 млрд даляраў шляхам правядзення шэрагу незаконных аперацый, у выніку якіх сродкі пераводзіліся на кампаніі, якія ім таемна належалі або былі пад іх кантролем.

«Шляхам гэтага працэсу Прыватбанк плануе вярнуць сродкі, сума якіх разам з працэнтамі складае больш за 2,5 млрд даляраў», — падкрэслілі ў прэс-службе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0