Даляр зніжаецца шостыя таргі запар у Мінску. 21 снежня курс амерыканскай валюты апусціўся на 0,0110 (-0.55%) да 2,0023 беларускага рубля.
Некалькі банкаў купляюць яго ў насельніцтва ўжо па 1,985—1,99 рубля.
Нагадаем, што 1 студзеня курс даляра складаў 1,9585, а гадавы максімум быў зафіксаваны 13 снежня (2,0378 рубля), а мінімум 25 мая (1,8520).
Еўра сёння апусціўся на 0,0025 да 2,3790.
Расійскі рубель зніжаецца на 0,0102 да 3,4183 за 100 расійскіх.





