Увечары 15 снежня мужчына занадта шмат выпіў на юбілеі ў знаёмага. Па дарозе дахаты ён спусціў штаны з майткамі і ў такім выглядзе працягнуў свой шпацыр.

Праз гадзіну мазырчука ўсё ж затрымала міліцыя, якую выклікалі мінакі.

Мужчына на ўліку не знаходзіцца, не судзімы. Праваахоўнікам 57-гадовы мужчына прызнаўся, што нічога не памятае, але прызнае віну і раскайваецца, паведамляе тэлеканал «Мазыр».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?