У красавіку 2017 года праводзіліся сумесныя вучэнні беларускіх і расійскіх дэсантнікаў. Падчас іх адбыўся выпадак, які ледзь не скончыўся трагедыяй.
На вышыні каля 80 метраў сутыкнуліся двое дэсантнікаў з дэсантна-штурмавой роты 38-й брыгады. У аднаго з іх — радавога Яўгена Жарскага — згас купал, але радавы Дзмітрый Страчук паспеў схапіць купал парашута таварыша і трымаў яго да прызямлення.
Абодва хлопцы праходзілі тэрміновую службу, сёння яны ўжо дома. 18 снежня Лукашэнка ўзнагародзіў іх медалём «За адвагу», паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
***
На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.





