Абноўлены дэкрэт №3 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства» запрацуе ў поўным аб'ёме з 1 студзеня 2019 года. Аб гэтым сёння па выніках нарады ў Лукашэнкі паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Васіль Жарко.

«Самы важны падыход — гэта стымуляванне занятасці. Каб максімальна стварыць умовы для стоадсоткавай занятасці грамадзян, якія павінны працаваць па сваіх магчымасцях», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Па словах Васіля Жарко, урад вызначыць адпаведныя крытэрыі і пералік паслуг, кошт якіх тыя, хто падпадзе пад нормы абноўленага дэкрэта, будуць абавязаны кампенсаваць у поўным аб'ёме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру