Распачынаецца трэці сезон Прэміі Цёткі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На конкурс прымаюцца кнігі 2017 года, напісаныя на беларускай мове.

Прэмія Цёткі ўручаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі). Для кожнай намінацыі асобнае журы вызначыць аднаго пераможцу. Кожны з іх атрымае грашовы прыз, эквівалентны 2000 даляраў.

Каб падаць кнігу на разгляд, трэба запоўніць форму на сайце ciotka.by. Прапанаваць кнігу на конкурс могуць выдавецтвы, члены журы, аргкамітэт прэміі, а таксама сам аўтар або мастак і наогул любы зацікаўлены чытач.

У 2016 годзе пераможцамі першай Прэміі Цёткі сталі пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай «Сем ружаў». У 2017 — Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру