Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю пра непрызнанне рашэння ЗША па статусе Іерусаліма ў якасці сталіцы Ізраіля, у ходзе галасавання ў чацвер за дакумент прагаласавалі 128 краін, супраць 9, яшчэ 35 устрымаліся, паведамляе РІА Новості.

Супраць рэзалюцыі выступілі ЗША, Ізраіль, Гватэмала, Гандурас, Маршалавы выспы, Мікранезія, Науру, Палау, Тога.

Прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Хэйлі

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго краіна спыніць аказваць фінансавую дапамогу краінам, якія падтрымаюць рэзалюцыю ГА ААН, якая асуджае рашэнне ЗША прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля.

Згодна з прынятым дакументам, «любыя рашэнні і дзеянні, якія маюць намер змянення характару, статусу і дэмаграфічнага складу святога горада Іерусаліма, не маюць юрыдычнай сілы, з'яўляюцца несапраўднымі і павінны быць адмененыя». Рэзалюцыя таксама «патрабуе, каб усе дзяржавы» «не прызнавалі ніякіх дзеянняў або мер, якія разыходзяцца з рэзалюцыямі» Савета бяспекі ААН.

У пачатку снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля і падпісаў дакумент аб пераносе туды амерыканскай амбасады з Тэль-Авіва. Рашэнне амерыканскага лідэра было пазітыўна прынята ў Ізраілі і выклікала негатыўную рэакцыю з боку многіх дзяржаў свету, у першую чаргу краін Блізкага Ўсходу і Палестыны.

У СБ ААН 18 снежня адбылося галасаванне па праекце рэзалюцыі, прапанаваным Егіптам ад імя «арабскай групы». Дакумент прызнаваў не маючымі законнай сілы ўсе рашэнні і дзеянні, накіраваныя на змяненне аблічча, статусу і дэмаграфічнага складу Іерусаліма, заклікаў усе дзяржавы ўстрымлівацца ад адкрыцця ў гэтым горадзе дыпламатычных прадстаўніцтваў у адпаведнасці з патрабаваннем рэзалюцыі Савета 478 (1980 г.). Рэзалюцыя не была прынятая, бо ЗША ўжылі права вета, усе астатнія члены СБ прагаласавалі «за».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру