У аэрапорце «Барыспаль» сышоў з паласы самалёт авіякампаніі «Белавія». Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміла прэс-сакратар Таццяна Яраш.
Паводле яе слоў, на дадзены момант аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме, праблем з затрымкамі вылетаў няма.
Як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на відавочцаў, самалёт авіякампаніі «Белавія» пасля пасадкі ў міжнародным аэрапорце «Барыспаль» падчас праходжання па рулежнай дарожцы дапусціў выкатванне на грунт адной стойкай шасі.
Адзначаецца, што падзея не перашкодзіла працы аэрапорта, самалёты прымаюцца і адпраўляюцца без абмежаванняў.





