Галоўная яго асаблівасць — хуткая зарадка яго самога і прыладаў, якія да яго падлучаныя. Напрыклад, iPhone X зараджаецца да 50% за 30 хвілін, а Galaxy S8 — да 100% за 1,5 гадзіны замест трох.

Ёмістасць Apollo параўнальна невялікая, усяго 6000 міліампераў на гадзіну, але зарадзіцца цалкам ён можа ўсяго за 20 хвілін зарадкай магутнасцю 60 Вт. 

Прылада абсталяваная трыма партамі: USB-A з падтрымкай Quick Charge 3.0, USB Type-C з выхадны магутнасцю да 40 Вт і стандартным USB-A. Сачыць за ўзроўнем зарада можна на ўбудаваным дысплэі. Стартап сабраў ужо больш за $27 тысячы з $10 тысяч, якія неабходныя стартапу для арганізацыі серыйнай вытворчасці. Продажы Apollo па кошце $59 намечаныя на сакавік 2018 года.

Нагадаем, нядаўна кампанія Samsung таксама заявіла пра паспяховую распрацоўку графенавых акумулятараў.

Чытайце: Samsung распрацавала графенавыя акумулятары, якія зараджаюцца ў пяць разоў хутчэй. Што гэта?

Графен — мадыфікацыя вугляроду ў форме пластоў таўшчынёй у адзін атам, размешчаных у выглядзе сота-падобнай рашоткі.

Графен можна ўявіць як адну плоскасць графіту, аддзеленую ад аб'ёмнага крышталя. Графен валодае вялікай механічнай жорсткасцю, рэкордна вялікаю цеплаправоднасцю і разглядаецца як самы перспектыўны матэрыял для выкарыстання ў нанаэлектроніцы будучыні. 

Мадэль крышталічнае рашоткі графену

Мадэль крышталічнае рашоткі графену

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?