18 снежня ў твітары быў апублікаваны ролік. На відэа маладыя людзі з машыны кідалі падпаленыя петарды ў людзей на прыпынках.
«Па дадзеным факце была прызначаная праверка, па выніках якой супрацоўнікі Першамайскага РУУС выявілі асоб, магчыма, датычных да здарэння. Асноўны фігурант, які кідаў петарды, - 18-гадовы студэнт сталічнай ВНУ. Яго дзеянні кваліфікаваныя па арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь («Дробнае хуліганства»), — распавялі ў міліцыі.
22 снежня ў Мінску адбылося судовае пасяджэнне — маладому чалавеку прызначылі пакаранне ў выглядзе 460 рублёў штрафу.
Як распавёў хлопец супрацоўнікам міліцыі, гэтыя петарды ён купіў на Новы год, аднак вырашыў дзеля забавы кідаць падпаліўшы ў людзей.
На пытанні чаму ён зрабіў, малады чалавек адказваць не стаў.





