Літоўскія візавыя службы адмаўляюцца ад паслуг камерцыйных пасярэднікаў у Беларусі, паведамляе delfi.lt са спасылкай на МЗС краіны.
Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што літоўскія візавыя службы з 2 ліпеня наступнага года адмаўляюцца ад паслуг камерцыйных пасярэднікаў у Беларусі.
Так будзе забяспечаны больш эфектыўны і празрысты прыём візавых заявак у консульскіх установах, паменшаны адміністрацыйны цяжар візавых службаў Літвы, гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Па візы з 2 ліпеня трэба будзе звяртацца непасрэдна ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Літвы, альбо ў візавыя цэнтры, з якімі супрацоўнічае Візавая служба Літвы.
МЗС Літвы лічыць, за паўгода літоўскія і замежныя арганізатары турызму прыстасуюцца да пераменаў.





