10 чалавек былі публічна пакараныя за гандаль наркотыкамі, рабаванні і забойствы на стадыёне ў Луфэне, Кітай. Прысуд злачынцам быў абвешчаны наўпрост на вачах тысяч гледачоў.

Як паведамляе выданне Mirror, паглядзець на пакаранне прыйшлі тысячы чалавек — мясцовых жыхароў загадзя запрасілі туды з дапамогай сацыяльных сетак. Злачынцаў па адным прыводзілі на месца і зачытвалі прысуд, а затым каралі смерцю. Сямёра з іх былі асуджаныя да найвышэйшай меры за гандаль наркотыкамі, яшчэ трое — за рабаванні і забойствы. Паведамляецца, што гледачы пазітыўна паставіліся да таго, што адбываецца, — на відэа чутныя крыкі ўхвалы, якімі суправаджаецца з'яўленне злачынцаў і вартавых парадку.

Гэта ўжо трэцяе публічнае пакаранне, праведзенае ў Кітаі з чэрвеня гэтага года. Па словах мясцовых уладаў, іх мэта — выхаваць у людзях негатыўнае стаўленне да злачыннасці. Адзначым, што ў краіне ўжываецца два метады смяротнага пакарання: расстрэл і ін'екцыя. Смяротныя ін'екцыі, як правіла, выкарыстоўваюцца да ашуканцаў і хабарнікаў, тады як да расстрэлу часцей прысуджаюць наркагандляроў і забойцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0