Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пазбавіў двух срэбных медалёў Алімпійскіх гульняў 2014 года расійскага саначніка Альберта Дземчанку, а таксама пажыццёва адхіліў яго і яшчэ дзесяць расійскіх спартоўцаў ад удзелу ў Алімпіядах у любой якасці. Пра гэта паведамляе прэс-служба МАК.

Альберт Дземчанка

Альберт Дземчанка

У Сочы ў 2014 годзе Дземчанка заваяваў срэбра ў спаборніцтвах адзіночак. Яшчэ адну сярэбраную ўзнагароду ён заваяваў у эстафеце разам з Таццянай Івановай, Аляксандрам Дзяніс'евым і Уладзіславам Антонавым.

Дземчанка, які завяршыў кар'еру спартоўца ў 2014 годзе, у цяперашні час займае пасаду галоўнага трэнера зборнай Расіі па санным спорце.

Акрамя Альберта Дземчанкі, ад Алімпіяд пажыццёва адхіленыя таксама Іван Скобраў, Мікіта Крукаў, Таццяна Іванова, Аляксандр Бяссмертных, Людміла Удобкіна, Арцём Кузняцоў, Наталля Матвеева, Таццяна Бурына, Ганна Шчукіна і Максім Бялугін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0