Адзін з пазоваў быў пададзены ў Каліфорніі, піша CNBC. Пазоўнікі Стэфан Багданавіч і Дакота Спіс, якія маюць намер прадстаўляць усіх уладальнікаў старых iPhone у ЗША, сцвярджаюць, што не давалі згоду на запаволенне сваіх iPhone 7, і запатрабавалі ад кампаніі кампенсацыі «эканамічнай і іншай шкоды».
Яшчэ пяцёра карыстальнікаў iPhone пятай, шостай і сёмай мадэляў падалі пазовы ў штатах Ілінойс, Агаё, Індыяна і Паўночная Караліна, піша Chicago Sun Times.
Запаволенне працы смартфонаў яны назвалі «падманнай, амаральнай і неэтычнай» практыкай для «прымусу карыстальнікаў да куплі новых, больш дарагіх мадэляў iPhone, у той час як замена батарэі дазволіла б ім выкарыстоўваць старыя iPhone [з былой хуткасцю працы]».
Некаторыя пазоўнікі таксама патрабуюць грашовай кампенсацыі «шкоды».
Нагадаем, 21 снежня амерыканская карпарацыя Apple ўпершыню распавяла, што запавольвае працэсары папярэдніх мадэляў iPhone з дапамогай абнаўлення аперацыйнае сістэмы.
Чытайце: Apple упершыню прызналася ў наўмысным запавольванні працы старых iPhone





