Каля 48 000 вайскоўцаў з Расіі ваявалі ў Сірыі, з іх больш за за 14 000 атрымалі дзяржузнагароды — заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шойгу падчас калегіі Мінабароны ў Балашысе пад Масквой, паведамляюць «Ведамасці». Гэта амаль дакладна столькі ж, колькі складае ўвесь вайсковы персанал арміі Беларусі.

Усяго — паводле міністра — расійскія лётчыкі здзейснілі ў Сірыі 34 000 вылетаў, а расійскія зенітчыкі збілі ў Сірыі 16 беспілотнікаў і 53 ракеты сістэм залпавага агню. За час баявых дзеянняў расійскія Узброеныя сілы, па заяве Шойгу, знішчылі 60 318 баевікоў, у тым ліку 2840 выхадцаў з Расіі.

Акрамя таго, Шойгу распавёў аб вывадзе расійскіх войскаў з Сірыі. Там застануцца толькі тры батальёны ваеннай паліцыі, супрацоўнікі цэнтра прымірэння бакоў, а таксама персанал расійскіх баз у Хмейміме і Тартусе, дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0