Паглядзець пастаноўку маладых акцёраў па матывах «Цынкавых хлопчыкаў» і «Чарнобыльскай малітвы» прыедзе і сама пісьменніца, піша Радыё Свабода.
Сам спектакль быў зрэжысаваны Эймунтасам Някрошусам сумесна з тэатрам Meno fortas. Як пішуць на сайце Моладзевага тэатра Літвы, Алексіевіч плануе прыехаць на адну з пастановак у студзені. Пасля спектаклю ўсе ахвочыя змогуць асабіста пагутарыць з Нобелеўскай лаўрэаткай.





