Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2018 года вырасце да 24,5 рубля. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 снежня 2017 года №997, піша БелТА.

Цяпер базавая велічыня складае 23 рублі, такім чынам, яна павялічыцца на 1,5 рубля.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат.

Апошні раз базавая велічыня змянялася 1 студзеня 2017 года — тады яна павялічылася з 21 да 23 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0