Яны праніклі на тэрыторыю транспартнай кампаніі, дзе стаялі грузавікі з півам. Скрадзеную прадукцыю (253 пляшкі) перанеслі дадому аднаго з іх, а пазней пілі піва самі або прадавалі знаёмым, паведамляе guvd.gov.by
Затрыманыя (1995 і 1996 г.н.) нідзе не працуюць. Адзін з затрыманых раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы ровараў.
Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 205 (крадзеж). Санкцыя прадугледжвае максімальнае пакаранне да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0