Заснавальнік кампаніі-агрэгатара прапаноў па авіябілетах Aviasales Канстанцін Калінаў памёр у Маскве. Пра гэта гаворыцца ў лісце кіроўнага дырэктара кампаніі Макса Крайнова.

«У тое, што здарылася, немагчыма паверыць. Ды і немагчыма знайсці словы, каб выказаць значнасць нашай страты», - гаворыцца ў лісце.

Калінаў памёр 26 снежня. Пра абставіны яго смерці інфармацыі няма.

Сайт Aviasales.ru быў запушчаны як асабісты блог Калінава ў 2007 годзе. З часам ён стаў найбуйнейшым расійскім сэрвісам па пошуку і куплі авіябілетаў. Штомесячнае наведванне сайта складае больш за дзесяць мільёнаў карыстальнікаў. Офіс кампаніі знаходзіцца ў Тайландзе.

У канцы мінулага года Калінаў пакінуў кампанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0