Вітаньні

Віншуем Алену Казлову і Валера Булгакава з нараджэньнем сына. Няхай расьце магутным! Сябры

Кантакты

Паважаная «Шчырая беларуска». Згодна з пастановай ураду пры прыёме прыватных абвестак аб знаёмствах у рэдакцыю павінны быць пададзены наступныя зьвесткі: пашпартныя дадзеныя асобы, якая падае абвестку, тэкст абвесткі, тэрмін дзеяньня абвесткі. Гэтую інфармацыю можна падаваць на электронны альбо паштовы адрас рэдакцыі.

Курсы народнай вышыўкі

Запрашаем на курсы беларускай народнай вышыўкі. Заняткі з 1 кастрычніка ў памяшканьні БНТУ (ранішняя і вячэрняя групы). Т.: (029) 171‑13‑90 (Галіна)

Школка Сьвятой Эўфрасіньні

Аб’яўляецца набор дзетак у беларускамоўную нядзельную школку сьв. Эўфрасіньні Полацкай пры грэка‑каталіцкім Душпастырскім цэнтры Сьвятога Язэпа ў Менску. Прымаюцца дзеці ад 4 да 15 гадоў. Заняткі будуць праходзіць у памяшканьні Цэнтру па вул. Арджанікідзэ, 6. Арганізацыйны сход для бацькоў 28 верасьня а 12 гадзіне. Запісацца можна праз тэлефоны: Айцец Яўген Усошын (029) 312‑28‑26; [email protected], сястра Вікторыя Чэкан (029) 309‑86‑ 02; [email protected]

Талькаўскі фэст

Талькаўскі фэст адбудзецца ў нядзелю, 5 кастрычніка. Збор у 12 гадзін каля клюбу. Падрабязнасьці на сайце www.talka.info, даведкі праз тэл. (8 01713) 71410, e‑mail: [email protected]

Вечная памяць

У Баранавічах у больніцы памёр старшыня мясцовага АГП, сябар нацыянальнага камітэту АГП, адзін зь лідэраў баранавіцкіх прадпрымальнікаў Сяргей Андрушчанка. Вечная памяць!

19 верасьня памерла Іна Анатолеўна Карпюк. Удава Аляксея Карпюка, дачка Анатоля Альшэўскага, сяброўка Васіля Быкава, суразмоўніца Ларысы Геніюш і Міхася Забэйды‑Суміцкага. Вечная памяць!

Кнігі

Прапаную кнігі: «Беларускі кнігазбор» каля 20 кніг, часопісы «Спадчына», «Наша Ніва» 1906—1908, 1910 г, Ластоўскі, «Наша Доля» 1906, Энцыкляпэдыя Гісторыі Беларусі 1—5 т., кнігі па этнаграфіі, гісторыі, архітэктуры, мастацкія, ды іншае, багаты выбар. Т.: (029) 753‑70‑05

Праца

Якасна выканаю пiсьмовыя працы па беларускай гiсторыi, лiтаратуры, мове. Зьвяртацца загадзя. Т.: (029) 101‑03‑24. Юрась.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0