Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 снежня падпісаў дэкрэт №463 «Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў», паведамляе Белта. Дэкрэт прадугледжвае адмену забароны на пашырэнне і рэканструкцыю жылых аб'ектаў, прызначаных пад знос.

З гэтага часу да прыняцця рашэння аб канфіскацыі зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб грамадзяне будуць мець права рэканструяваць жылыя дамы, што ім належаць, з павелічэннем іх плошчы, а таксама ўзводзіць гаспадарчыя пабудовы на прыдамавой тэрыторыі нават у тых выпадках, калі горадабудаўнічай дакументацыяй намечаны знос сядзібнай жылой забудовы.

Распрацоўка праекта адвядзення зямельнага ўчастка і ўсталяванне яго мяжы на мясцовасці будуць праводзіцца ў рамках адзінай працэдуры, што паспрыяе скарачэнню тэрмінаў прадастаўлення зямельных участкаў.

Арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, надзяляюцца правам да 1 студзеня 2023 года выкарыстоўваць прадастаўленыя ім раней зямельныя ўчасткі без афармлення дакументаў, што засведчваюць права на іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?