Фёдар Мікалаевіч Капуцкі нарадзіўся 10 студзеня 1930 года ў вёсцы Селівонаўка Маладзечанскага раёна. Пасля заканчэння хімічнага факультэта БДУ (1954) працаваў там асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам. З 1965 г. па 1973 годзе быў дэканам хімічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.

З 1973 года працаваў намеснікам, а затым першым намеснікам міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Фёдар Мікалаевіч Капуцкі таксама быў першым дырэктарам Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.

З 1990-га па 1996-ы працаваў рэктарам Белдзяржуніверсітэта, на гэтай пасадзе яго змяніў Аляксандр Казулін.

Грамадзянская паніхіда адбудзецца 27 снежня ў рэктараце БДУ з 10 да 12 гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0