kommersant.ru

kommersant.ru

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл, выступаючы перад членамі Вышэйшага царкоўнага савета, нагадаў аб выбарах прэзідэнта Расіі і падкрэсліў, што «Царква ніколі не вызначае сваю палітычную пазіцыю, якая магла б быць растлумачана як падтрымка той ці іншай палітычнай сілы», паведамляе kommersant.ru

«Аднак выбары праводзяцца, і не толькі дзяржаўныя, але і ў Царкве: усім вядома добра, што і патрыярха абіраюць, і на саборах мы галасуем, — растлумачыў патрыярх.- А паколькі гэтыя прынцыпы ўключаны ў жыццё Царквы, у яе кананічную традыцыю, то я хацеў бы заклікаць усіх, у тым ліку праваслаўных, якія праяўляюць стрыманае стаўленне да выбараў, у іх удзельнічаць».

«Мы абавязкова павінны прыняць удзел у выбарах з тым, каб унесці свой уклад у фарміраванне будучыні нашай краіны. Спадзяюся, архіпастыры і пастыры нашай Царквы падтрымаюць мяне і звернуць заклік да ўсёй паствы быць актыўнымі ў тым ліку ў будучую кампанію па абранні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», - заявіў патрыярх Кірыл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0