У сераду, 27 снежня, у Палацы незалежнасці кіраўнік краіны ладзіў навагодняе свята для найлепшых студэнтаў і навучэнцаў. Удзельнікі мерапрыемства выкладалі ў сацыяльныя сеткі шмат здымкаў з падзеі.

Некаторыя адважваліся нават фоткаць кіраўніка краіны, хаця звычайна прэс-служба просіць устрымацца ад гэтага.

Некаторыя ўдзельнікі палічылі вартым змясціць у інстаграм-сторыз тое, чым кармілі на прыёме.

Культурная праграма была дастаткова шырокая: мерапрыемства вялі тэлевядучая Вольга Рыжыкава і спявак Тэа.

Для прысутных спявалі Naviband, Алёна Ланская, гурт «Дразды» і ўсё той жа Тэа.

Журналістка АНТ Наташа Стэльмах выклала стол з маскамі, якія спецыяльна падрыхтавалі да баля. Яна і сама не адмовілася папрымяраць тыя, якія ёй найболей пасавалі.

Адметна, што запрашэнне на баль афармлялі на беларускай мове.

Міністр культуры Юрый Бондар (злева) і міністр адукацыі Ігар Карпенка ў кампаніі студэнтак.

Міністр культуры Юрый Бондар (злева) і міністр адукацыі Ігар Карпенка ў кампаніі студэнтак.

Міністр культуры Юрый Бондар з удзельнікамі балю.

Міністр культуры Юрый Бондар з удзельнікамі балю.

Максім Рыжанкоў (на здымках справа) паспрабаваў сябе ў ролі Дзеда Мароза.

Максім Рыжанкоў (на здымках справа) паспрабаваў сябе ў ролі Дзеда Мароза.

Міністры не адмаўлялі сабе ў задавальненні сфоткацца з прыгожымі студэнткамі. За гэтым быў заўважаны міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр культуры Юрый Бондар, а таксама першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

Што тычыцца астатняй праграмы, то гасцей забаўлялі фокуснікі, раставыя фігуры і дрэсіраваныя сабакі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?