Малады мужчына быў знойдзены нежывым на дзіцячай пляцоўцы паміж дамамі №14 і 16а на вуліцы Герцэна, а побач вісела барсетка, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Афіцыйных каментараў пакуль няма.

Паводле непацверджанай інфармацыі, загінуламу было каля 30 гадоў. Мужчына нібыта меў праблемы з псіхікай, некалькі разоў быў з гэтай прычыны ў лякарні. Раней быў жанаты, але разышоўся, апошнім часам жыў з бацькам, маці памерла раней. Апошнім часам у сям’і не было грошай, людзі кажуць, што бацька з сынам нават шукалі прадукты ў сметніцах. Апошнія дні бацька быў ў бальніцы, мужчына заставаўся дома адзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?