Бяспраўнік разбіўся на легкавушцы ў Полацкім раёне, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Аварыя адбылася 1 студзеня каля вёскі Палата. 

Кіроўца аўтамабіля Citroen не справіўся з кіраваннем на прамым участку дарогі, вылецеў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Пра аварыю паведаміў сведка.

На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ выявілі цела мужчыны. Загінулы — 28-гадовы жыхар Наваполацка. Як распавялі ў ДАІ, аўтамабіль быў без тэхагляду, а кіроўца ў 2011 і 2015 гадах прыцягваўся за кіраванне ў нецвярозым стане і быў пазбаўлены правоў кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0