Самая папулярная ў свеце крыптавалюта біткойн у пачатку года дэманструе негатыўную дынаміку, вынікае з дадзеных таргоў. Так яна пачала год упершыню з 2015-га.

Фота: Reuters.

Паводле звестак партала CoinMarketCap, да 10:20 біткойн патаннеў на 3,08 % — да 13,5 тысячы даляраў. На біржы Bitfinex ён зніжаўся на 4,43 %, да 13,22 тысячы даляраў, на GDAX — на 0,97 %, да 13,35 тысячы долараў, а паводле звестак партала Coindesk — на 0,71 %, да 13,32 тысячы даляраў.

Па выніках на 1 студзеня біткойн знізіўся больш чым на тры працэнты. Для параўнання: у першы дзень 2017 года ён вырас у цане на 3,6 працэнта — да 998 даляраў.

Да снежня кошт біткойна не перавышала 10 тысяч даляраў, але затым пачаўся выбухны рост — 18 снежня крыптавалюта дасягнула максімуму ў 19,511 тысячы даляраў, а ўсяго па выніках года падаражэла ў 14 разоў. Затым пачалося зніжэнне, якое паскорылася ў апошнія дні снежня пасля навін аб чарговым укараненні пратаколу, у выніку якога ўтварылася яшчэ адна крыптавалюта — Bitcoin God (GOD).

Што да іншых крыптавалют, дык, паводле звестак CoinMarketCap, кошт Ethereum вырас на 14,39 %, да 882,84 даляра, Bitcoin Cash — знізіўся на 2,6 %, да 2,45 тысячы даляраў, Ripple — вырас на 1,81 %, да 2,29. Капіталізацыя рынку крыптавалют складае 627,88 мільярда даляраў, больш за траціну прыпадае на долю біткойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?