Святкаванне на востраве працягвалася да раніцы.
У Новай Зеландыі кампанія людзей спецыяльна насыпала востраў у прыбярэжных водах, каб адсвяткаваць Новы год на свежым паветры і абысці забарону на распіццё алкаголю ў грамадскіх месцах.
Як паведамілі мясцовыя СМІ, востраў з'явіўся ў нядзелю днём падчас адліву ў вусці ракі Тайруа каля паўвострава Карамандэл.
На ім паставілі стол і скрыню з лёдам для астуджэння напояў. Падчас прыліву пагорак атачыла вада, і прысутныя пачалі жартаваць, што цяпер яны знаходзяцца ў «міжнародных водах» і, такім чынам, не абавязаныя трымацца афіцыйнай забароны на распіццё спіртнога.
Як паведамляе новазеландскі сайт stuff.co.nz, група адпачывальнікаў правяла на астраўку усю навагоднюю ноч, пакінуўшы востраў у панядзелак раніцай.
Улады суседняга горада Карамандэл увялі забарону на ўжыванне спіртнога ў грамадскіх месцах у навагоднія святы, і за яе парушэнне прадугледжаны штраф у памеры 180 даляраў ЗША або арышт.
Аднак на гэтую крэатыўную ініцыятыву ўлады адрэагавалі з гумарам. «Арыгінальная ідэя — калі б я быў у курсе, можа быць, і сам бы да іх далучыўся», — заявіў начальнік мясцовай паліцыі інспектар Джон Кэлі, калі даведаўся пра насыпны востраў.