Ілюстрацыйнае фота. fakty.ictv.ua.

Ілюстрацыйнае фота. fakty.ictv.ua.

З 1 студзеня 2018 гадоў ва Украіне істотна вырастуць зарплаты настаўнікаў. Гэта адбываецца адпаведнасці з нормамі новага закона «Аб адукацыі», прынятага ў верасні 2017 года.

У адпаведнасці з законам мінімальны заробак педагога нізкай кваліфікацыі роўны трохразоваму памеру мінімальнай зарплаты. А мінімальныя выплаты навукова-педагагічнаму работніку — яшчэ на чвэрць большыя. З улікам таго, што са студзеня 2018 года мінімальная зарплата ва Украіне будзе складаць 3723 грыўні (каля 270 рублёў) у месяц, зарплаты ўкраінскіх настаўнікаў павінны вырасці ў тры разы. Гэта больш чым 11 тыс. грывень, або 810 рублёў, за месяц настаўнікам самай нізкай катэгорыі пры базавай нагрузцы.

Заробкі настаўніка ва Украіне, такім чынам, нашмат апярэдзяць заробкі педагогаў у Беларусі.

Рост заробкаў будзе адбывацца паэтапна, канчаткова нормы закона запрацуюць у 2023 годзе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?