У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе на поўначы Расіі у выніку лабавога сутыкнення двух легкавікоў загінулі дзесяць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, паведамляе «Інтэрфакс».
Прэс-служба ГУ МНС па Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе паведамляе, што ДТЗ адбылося ў Кастрычніцкім раёне на 158 км рэгіянальнай аўтадарогі «Ханты-Мансійск-Нягань». Сутыкнуліся «Мазда-6» і Renault Duster. Рух па аўтадарозе часова абмежаваны, сказалі ратавальнікі. Паводле папярэдняй інфармацыі, адзін з кіроўцаў легкавікоў не даў рады кіраванню і выехаў на сустрэчную паласу руху.
Як адзначылі ў МНС, на месцы аварыі працуюць 50 чалавек і звыш дзесяці адзінак тэхнікі. Сваякам ахвяраў аказваецца псіхалагічная дапамога.