Баскетбалісты «Цмокi-Мiнск» пацярпелі шостую паразу ў матчах Адзінай лігі ВТБ.

Фота: vk.com/tsmokiminsk

Фота: vk.com/tsmokiminsk

На пляцоўцы сталічнага «Фалькон Клуба» падапечныя Аляксандра Круцікава сустракаліся з піцерскім «Зенітам» і саступілі з мінімальнай розніцай у ліку — 81:82 (16:19, 17:18, 21:22, 27:23).

«Прайграваць адзін пункт крыўдна, прайграваць гэта ачко на апошніх секундах крыўдней ўдвая. Але мы стараліся! Дзякуй вам за неверагодную энергію напрыканцы сустрэчы!» — звярнуліся да заўзятараў мінскія баскетбалісты ў сваёй суполцы «Укантакце».

З 10 праведзеных матчаў у «Цмокаў» 4 перамогі пры 6 пройгрышаў. Яны займаюць цяпер 7-е месца сярод 13 удзельнікаў турніру, адзначае БелТА.

Лідар Адзінай лігі ВТБ маскоўскі ЦСКА, які выйграў усе 10 сваіх паядынкаў, сёння прыме на дамашняй арэне краснадарскі клуб «Лакаматыў-Кубань», які пакуль ідзе другім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна