Былая інфарматарка WikiLeaks Чэлсі Мэнінг, якая адбыла 7 гадоў у ваеннай турме па абвінавачванні ў разгалашэнні дзяржаўнай таямніцы, хоча прыняць удзел у выбарах у сенат ЗША ў якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Reuters.

Чэлсі Мэнінг

Чэлсі Мэнінг

Да аперацыі па змене полу Брэдлі Мэнінг працаваў аналітыкам выведкі ў Іраку. У 2013 годзе ён быў асуджаны вайсковым трыбуналам за шпіянаж і перадачу больш за 700 000 дакументаў WikiLeaks, міжнароднай арганізацыі, якая публікуе інфармацыю з ананімных крыніц.

Ужо ў якасці трансгендара Мэнінг была памілаваная былым прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і вызваленая ў мінулым траўні з ваеннай турмы ЗША ў Канзасе, дзе яна адбывала прысуд 7 гадоў зняволення.

Брэдлі Мэнінг

Брэдлі Мэнінг

Канкурэнтам Мэнінг з'яўляецца сенатар-дэмакрат Бэн Кардзін, які ўпершыню быў абраны ад штата Мэрыленд ў 2006 годзе, быў пераабраны ў 2012 годзе і будзе балатавацца ў гэтым годзе.

Штат Мэрыленд вядомы значнай перавагай дэмакратычнага электарату над рэспубліканскім. У апошніх выбарах Кардзін перамог свайго рэспубліканскага суперніка з розніцай у 30 працэнтаў галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?