Фота Сяргея Гудзіліна
У аўторак, 16 студзеня, днём па захадзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература мінімальная ноччу да -8 … -14°С, максімальная днём ад -2°С па паўднёвым захадзе да -10°С па паўночным усходзе краіны.
У Мінску раніцай чакаецца да мінус 9°С, днём — 4—6°С, да вечара апусціцца да мінус 8°С.
У сярэдзіне тыдня надвор'е пачне мяняцца.
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца снег, завіруха. Ноччу і раніцай у многіх раёнах, днём па паўночным усходзе краіны моцны парывісты вецер.
Уначы да -6 … -11°С, па паўднёвым захадзе краіны мароз аслабне да -3 … -5°С, максімальная тэмпература ў другой палове дня складзе -4 … + 1°С.
У Мінску днём -1—3°С марозу
18 студзеня ў асобных раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да -2 … -7°С, максімальная тэмпература днём складзе -4 … +1°С.
У пятніцу ў многіх раёнах снег, днём месцамі мокры снег. Дзе-нідзе чакаецца парывісты вецер і завіруха. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу да -1 … -7°С, максімальная тэмпература днём складзе -3 … +2°С, паведамляе Tut.by.





