Старшынёй камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама прызначаная Марыя Кіндырэнка.
фота Minsknews.by
З 2012 года яна працавала першай намесніцай старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.
Яе кіраўнік, Міхаіл Мірончык, пайшоў на павышэнне. Ён узначаліў Дэпартамент кантролю якасці адукацыі ў Мінадукацыі.





