Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Капітан БАТЭ Віталь Радзівонаў афіцыйна абвясціў пра завяршэнне кар'еры, паведамляе сайт барысаўскага клуба.

У мінулым сезоне беларускага чэмпіянату ў апошнім матчы супраць «Гарадзеі» менавіта Радзівонаў забіў важны гол на апошніх секундах, які дазволіў БАТЭ зноў заваяваць чэмпіёнскі тытул.

«Прыйшоў час абвясціць, што мінулы год стаў для мяне апошнім у якасці футбаліста БАТЭ. Хачу сказаць дзякуй усім тым, хто знаходзіўся побач са мной цягам усяго гэтага шляху, дапамагаў мне, а часам нават ствараў нейкія перашкоды, што толькі дадавала мне матывацыі», - адзначаецца ў заяве гульца.

Віталь Радзівонаў, якому 11 снежня споўнілася 34 гады, пачынаў кар'еру ў віцебскім «Лакаматыве-96», затым гуляў за жодзінскае «Тарпеда». У БАТЭ перайшоў у 2006 годзе (быў таксама пераезд на некалькі месяцаў у нямецкі «Фрайбург»), 11 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі. Згуляў за БАТЭ 412 матчаў, забіў 160 мячоў і зрабіў 72 галявыя пасы. Выступаў таксама за нацыянальную зборную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0