12 студзеня Аляксандр Лукашэнка праводзіў прыём у нацыянальным цэнтры «БелЭкспа». На ім ён выступіў з традыцыйнай прамовай.
«Жыццё ў нас не прыўкраснае і нават не добрае. Пакуль мы жывем цярпіма», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Акрамя таго, Лукашэнка ўзнагародзіў дзеячаў культуры і мастацтва, журналістаў. Напрыклад, Аляксандр Саладуха атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.
Увогуле, на прыёме хапала вядомых імёнаў. Прысутнічалі Анатоль Ярмоленка і Ядзвіга Паплаўская, спявачка Алена Ланская, былы хакеіст Яраслаў Чупрыс.
Алена Ланская, Ядзвіга Паплаўская, Таісія Павалій, Анатоль Ярмоленка
Алена Ланская
Яраслаў Чупрыс
Не абышлося і без сталых наведніц лукашэнкаўскіх мерапрыемстваў. Былі і Ксенія Санковіч, і Дар'я Шманай.
Першая справа — Ксенія Санковіч, другая — Дар'я Шманай
Пасля адбыўся канцэрт зорак беларускай, расійскай і ўкраінскай эстрады. У канцэрце ўдзельнічалі Грыгорый Лепс, Наташа Каралёва, Таісія Павалій, Мікалай Баскаў (які прыехаў у Мінск разам з Вікторыяй Лапыровай, былой жонкай расійскага футбаліста Фёдара Смолава). Выступаў беларускі гурт «Дразды».
Выступ Грыгорыя Лепса
Ксенія Санковіч і Наташа Каралёва
Вікторыя Лапырова (з кветкамі) і Мікалай Баскаў
Таісія Павалій (у цэнтры)
Гурт «Дразды»





