Roald, Berit / NTB scanpix
Нарвежскі біятланіст, васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален прапусціць зімовыя Алімпійскія гульні — 2018 у Пхёнчхане.
43-гадовы спартовец не ўвайшоў у выніковы склад зборнай Нарвегіі. Ён не здолеў кваліфікавацца на Гульні, паказаўшы недастаткова высокія вынікі на падрыхтоўчых спаборніцтвах.
10 студзеня Б'ёрндален фінішаваў 42-м у індывідуальнай гонцы на пятым этапе Кубка свету ў Рупольдынгу і страціў шанцы выканаць умовы адбору на Алімпіяду-2018. Яму трэба было трапіць у шасцёрку найлепшых у адной з асабістых гонак Кубка свету ці двойчы трапіць у топ-12, але ён ні разу не здолеў падняцца вышэй за 18-е месца.
Б'ёрндален — васьміразовы алімпійскі чэмпіён і 20-разовы чэмпіён свету. Гульні ў Пхёнчхане маглі стаць для яго сёмымі ў кар'еры. Ён нязменна ўдзельнічаў у Алімпіядах з 1994 года.
Уле-Эйнар — муж беларускі, трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай.





