У Віцебску на пешаходным пераходзе аўтамабіль збіў пенсіянерку 1951 года нараджэння, якая з цяжкімі траўмамі шпіталізавана, паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.
Інцыдэнт адбыўся ў 13.30 на вуліцы Чкалава. Аўтамабіль «Вольва» збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пераходзе. За стырном аўто быў мужчына 1965 году нараджэння. У яго і пацярпелай ўзятыя біяаналізы.





