Паводле сюжэту, пяцёра сяброў з Масквы адпраўляюцца ў Прыпяць на пошукі скрадзеных у аднаго з іх грошай. Там яны знаходзяць «машыну часу». У некаторых абставінах гінуць усе сябры галоўнага героя, Пашы, і той вырашае вярнуцца ў мінулае, каб выратаваць сяброў і прадухіліць аварыю на ЧАЭС. Гэта ў яго атрымліваецца, але пасля вяртання ў свой час галоўны герой заўважае, што Савецкі саюз захаваўся і квітнее, а аварыя адбылася на адной з станцый у ЗША.
Праз тры гады, у 2017-м, выйшаў працяг серыяла, у якім галоўны герой шукае сваіх сяброў, якія, як выявілася, у новым свеце аказаліся зусім іншымі. Каб знайсці іх, Паша накіроўваецца ў родны горад.
Вельмі цікава аўтары серыяла паказалі Савецкую Маскву ў 2013 годзе. Мы выбралі некалькі момантаў, якія паказваюць, якой магла б быць сталіца СССР, калі б самая вялікая па плошчы дзяржава ХХ стагоддзя праіснавала да нашых часоў.
Праглядаюцца матывы Дубая, разбаўленыя савецкім канструктывізмам
Айчынны фастфуд
Галаграфічная выява з Леніным
Затораў у горадзе няма. Вельмі распаўсюджаныя маленькія кампактныя аўтамабілі.
Мабільны тэлефон «Электроніка-8».
Планшэт цалкам шкляны і празрысты (за выключэннем бакавых рамак). Гэта таксама відаць на наступным фота.
Уваход у пад'езд шматпавярховіка абсталяваны сканерам адбітка пальца





