У пункце пропуска «Каменны лог» падчас мытнага агляду грузавіка замест заяўленых пустых піўных кегаў аб'ёмам 50 літраў было выяўлена, што палова з іх поўныя, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
У сувязі з гэтым выяўленую вадкасць накіравалі на экспертызу, якую правяла Мытная лабараторыя. Эксперт высветліў, што ў кегах — светлае піва з утрыманнем этылавага алкаголю ў 5,0 працэнта.
Фота — ДТК
34 кегі з півам былі канфіскаваныя, а супраць кіроўцы распачаты адміністратыўны працэс па факце незадэкларавання тавару паводле артыкула 14.5 КаАП РБ, які прадугледжвае штраф да 500 базавых велічыняў і канфіскацыю тавараў, незалежна ад таго, каму яны належалі.





