У гэту суботу, 20 студзеня, дзіцячыя сады будуць працаваць паводле рэжыму буднага дня, а школы — у фармаце шостага школьнага дня. Нагадаем, што 20 студзеня ў Беларусі адпрацоўваюць выходны за 2 студзеня.
У прэс-службе Мінадукацыі растлумачылі, што так як 2 студзеня былі школьныя канікулы, то ў школах 20 студзеня будзе звыклы шосты школьны дзень. Бацькі змогуць прывесці дзяцей у школу, дзе тыя ў тым ліку будуць займацца ў гуртках.
Дзіцячыя садкі 20 студзеня будуць працаваць па графіку буднага дня, гэта значыць з 7.00 да 19.00. Установы дадатковай адукацыі таксама будуць працаваць, як у будні дзень.





