Белтэлерадыёкампанія правярае песні фіналістаў нацадбору «Еўрабачання-2018», паведаміла журналістам кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.
Кіраўнік прэс-службы патлумачыла, што арганізатар нацадбору зацікаўлены ў тым, каб сітуацыя знаходзілася ў прававым полі. Паводле яе слоў, Белтэлерадыёкампанія працягвае праверку па факце таго, што песня аднаго з фіналістаў — украінскага поп-выканаўцы Alekseev — гучала да дазволенай даты (1 верасня 2017 года).
«Трэба дакладна разумець, што ёсць экспертнае меркаванне і ёсць экспертыза, што не адно і тое ж.
Тым больш што такая ж сітуацыя з яшчэ адным удзельнікам адбору Shuma, у песні якой народныя словы.
Зараз арганізатары не маюць магчымасці звязацца з удзельнікамі, паведаміць артыстам пра гэта», — сказала прадстаўнік Белтэлерадыёкампаніі.
Фінал беларускага адбору пройдзе 16 лютага.





