Курс біткойна ў аўторак знізіўся да мінімальнага ўзроўню з пачатку снежня 2017 года, прабіўшы адзнаку ў $ 12 тыс. Па дадзеных Coinmarketcap.com, па стане на 13:50 ён складаў $11,7 тыс., знізіўшыся за апошнія суткі на 17%.
З максімумаў снежня 2017 года, калі кошт біткойна дасягаў $ 20,09 тыс., курс абваліўся на 42%. Эксперты адзначаюць, што падзенню курсу спрыяюць негатыўныя навіны, звязаныя з рэгуляваннем рынку, і расчараванне дробных інвестараў, якія спадзяваліся на працяг росту.





